Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Аб установе

Гісторыя ўстановы

   14 снежня 1877 года пры Расейскім Імператарскім батанічным садзе ў Пецярбургу была створана станцыя выпрабавання насення, якая ў невялікім маштабе выконвала функцыі кантроля за якасьцю насення. Да Першай сусветнай вайны на тэррыторыыі краіны была створана і дзейнічала 50 кантрольна-насенных устаноў, пасля 1920-х гадоў - 150.

   У 1931 годзе пад агульным кіраўніцтвам Беларускай цэнтральнай кантрольна-насеннай лабараторыі ствараецца сетка кантрольна-насенных лабараторый, функцыямі якіх былі праверка якасці насення, захоўванне і падрыхтоўка яго да сяўбы.

   5 чэрвеня 1931 года, пры Народным камісарыяце земляробства СССР, ствараецца адзіная дзяржаўная каранцінная служба, якая ажыццяўляла агульнае кіраўніцтва каранціннымі мерапрыемствамі і падначаленымі ёй рэспубліканскімі і абласнымі каранціннымі інспекцыямі. На тэрыторыі Беларусі ствараецца Служба знешняга і ўнутранага каранціну сельскагаспадарчых раслін БССР.

   29 мая 1945 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў № 724 і загадам Наркамзема СССР ад 6 чэрвеня 1944 года № 403 Цэнтральная кантрольна-насенная лабараторыя і Служба знешняга і ўнутранага каранціну сельскагаспадарчых раслін БССР ператвораны шляхам злучэння ў Беларускую дзяржаўную інспекцыю па насенным кантролі і каранціну сельскагаспадарчых раслін. Яна стала адказваць не толькі за каранцінны кантроль, але і за выкананне правіл нарыхтоўкі і вытворчасці расліннай прадукцыі, арганізацыю транспарціроўкі раслінных матэрыялаў, назіранне за іх захоўваннем і рэалізацыяй.

   У лютым 1947 года Дзяржаўная інспекцыя па насенным кантролі і каранціну сельскагаспадарчых раслін раз'яднана на Беларускую Рэспубліканскую кантрольна-насенную лабараторыю Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР і Дзяржаўную інспекцыю па каранціну сельскагаспадарчых раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР па Беларускай ССР.

   З 1948 года па 1985 год Рэспубліканская кантрольна-насенная лабараторыя Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР неаднаразова перажывала змены: дзейнічала беларуская дзяржаўная інспекцыя па якасці насення пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі СССР, у 1953 годзе яна перайменавана ў Цэнтральную кантрольна-насенную лабараторыю Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, з 1961 года – у Рэспубліканскую кантрольна-насенную лабараторыю пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР.

   29 студзеня 1957 года ў мэтах выканання загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі Саюза ССР "Аб службе ўліку і прагнозаў з'яўлення і распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб раслін" пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР створаны сектар уліку і прагнозаў з'яўлення і распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб раслін. 7 лютага 1963 года загадам Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Беларускай ССР № 31 сектар уліку і прагнозаў з'яўлення і распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб раслін уведзены ў склад аддзела аховы раслін Міністэрства.

   Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР ад 27 снежня 1973 года № 514 сектар службы ўліку і прагнозаў з'яўлення і распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб раслін ператвораны ў Рэспубліканскую лабараторыю прагнозаў і дыягностыкі шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых раслін.

   28 жніўня 1979 года пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР № 304 створана аб'яднанне «Белсельгасхiмiя», загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 5 кастрычніка 1979 года ў падпарадкаванне аб'яднання перададзены Рэспубліканская лабараторыя па якасці ўгнаенняў і ядахімікатаў і Рэспубліканская станцыя па біялагічным метадзе аховы раслін і ўведзена ў склад аб'яднання Рэспубліканская лабараторыя прагнозаў і дыягностыкі шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых раслін. На базе аб'яднання «Белсельгасхімія» 13 лютага 1980 года створана Рэспубліканская кантрольна-таксікалагічная лабараторыя.

   20 снежня 1982 года на падставе пастановы Цэнтральнага Камітэта КП Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 верасня 1982 года Рэспубліканская аграхімічная лабараторыя пераўтварылася шляхам зліцця ў Рэспубліканскую кантрольна-таксікалагічную лабараторыю.

   З 1 студзеня 1982 года раённыя станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі ператвораны ў аграхімічныя аддзелы раённых вытворчых аб'яднанняў «Сельгасхімія», Рэспубліканская станцыя біялагічнага метаду аховы раслін – у Рэспубліканскую лабараторыю біялагічнага метаду аховы раслін.

   У адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22.11.1985 № 357 на базе ліквідаваных Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, быў створаны Дзяржаграпрам БССР.

   На падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14.11.1985 № 1114, і пастановы Савета Міністраў БССР ад 13.01.1986 № 11 "Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам" Рэспубліканская дзяржаўная насенная інспекцыя пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР скасоўваецца і ўваходзіць у склад Дзяржаграпрама БССР як самастойны сектар Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі насенняводства.

   У 1985 годзе Дзяржаўная інспекцыя па каранціну сельскагаспадарчых раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР па БССР пераймяноўваецца ў Дзяржаўную інспекцыю па каранціну раслін Дзяржаграпрама СССР па Беларускай СССР.

   Пастановай Савета Міністраў БССР ад 31 жніўня 1988 года № 256 ствараецца Рэспубліканская дзяржаўная насенная інспекцыя дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР. Згодна з Палажэннем Рэспубліканская дзяржнасенінспекцыя ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляла арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва абласнымі дзяржаўнымі насеннымі інспекцыямі і нараўне з аграпрамысловымі камітэтамі абласцей несла ўсю паўнату адказнасці за ажыццяўленне насеннага кантролю ў рэспубліцы і яго развіццё.

   Дзяржнасенінспекцыя ў сваёй дзейнасці падпарадкоўвалася намесніку старшыні Дзяржаграпрама БССР - начальніку Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства і дзяржаўнай насеннай інспекцыі Дзяржаграпрама СССР.

   Абласныя дзяржаўныя насенныя інспекцыі Дзяржаграпрама БССР знаходзіліся пры аграпрамысловых камітэтах абласцей і падпарадкоўваліся непасрэдна Рэспубліканскай дзяржаўнай насеннай інспекцыі Дзяржаграпрама БССР.

   16 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прымае Закон БССР "Аб унясенні змяненняў у Закон Беларускай ССР аб Савеце Міністраў Беларускай ССР", дзе кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу названы Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні (Дзяржкамсельгасхарч БССР).

   5 студзеня 1991 года Рэспубліканская лабараторыя прагнозаў і дыягностыкі шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых раслін выведзена са складу РНПА "Белсельгасхімія" ў самастойны орган.

   Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 20.02.1991 "Аб частковай змене структуры Савета Міністраў БССР" Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню ператвораны ў рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай СССР (Мінсельгасхарч БССР).

   З 1991 года па 1997 год функцыі рэгулявання насенняводства ажыццяўляе Рэспубліканская дзяржаўная насенная інспекцыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання СССР па Беларускай СССР (у далейшым - Рэспублікі Беларусь) , а ў перыяд з 1997 года па 2003 год - Камітэт па дзяржаўнаму кантролю ў насенняводстве Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

   З 1991 па 1992 гады функцыі каранціну раслін ускладаюцца на Дзяржаўную інспекцыю па каранціну раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання СССР па Беларускай СССР, а з 1992 па 2003 гады – на Беларускую дзяржаўную інспекцыю па каранціну раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

   Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 1992 г. № 320 у мэтах фарміравання асартыменту новых, найбольш эфектыўных сродкаў аховы раслін створана Дзяржаўная камісія па выпрабаванні і рэгістрацыі хімічных і біялагічных сродкаў аховы раслін і рэгулятараў росту. У распараджэнне названай Дзяржаўнай камісіі перададзена Беларуская дзяржаўная таксікалагічная лабараторыя.

   1 снежня 1995 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 22.09.1995 № 157 створана Рэспубліканская дзяржаўная станцыя аховы раслін шляхам ліквідацыі Рэспубліканскай лабараторыі прагнозаў і дыягностыкі шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых раслін, Дзяржаўнай камісіі па выпрабаванні і рэгістрацыі хімічных і біялагічных сродкаў аховы і рэгулятараў росту раслін, Рэспубліканскай лабараторыі біялагічнага метаду аховы раслін, Беларускай дзяржаўнай таксікалагічнай лабараторыі, Рэспубліканскай кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі і Брэсцкай пагранічнай кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі.

   Са студзеня 1996 года Брэсцкая пагранічная кантрольна-таксікалагічная лабараторыя перададзена ў падпарадкаванне Брэсцкай дзяржаўнай абласной станцыі аховы раслін.

   У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2003 года № 40 "Аб удасканаленні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу" пры рэарганізацыі шляхам зліцця Камітэта па дзяржаўнаму кантролю ў насенняводстве пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па каранціну раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установы "Рэспубліканская станцыя аховы раслін" ствараецца дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін".

   Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

   Інспекцыя мае ў абласцях тэрытарыяльныя арганізацыі з правамі юрыдычнай асобы: дзяржаўная ўстанова «Брэсцкая абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», дзяржаўная ўстанова «Гомельская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», дзяржаўная ўстанова «Гродзенская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», дзяржаўная ўстанова «Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», дзяржаўная ўстанова «Магілёўская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін».