Увага! АБIГА-ПIK.
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» інфармуе аб тым, што фунгіцыд АБИГА-ПІК, НД зарэгістраваны і ўнесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны рэестр) для прымянення суб'ектамі гаспадарання для абароны бульбы ад фітафтарозу і альтернарыоза, а таксама для абароны елі ад іржы шышак.
У сувязі з тым, што пры перарэгістрацыі фунгіцыду АБІГА-ПIК, ВС у студзені 2017 года ў Iнспекцыю не быў прадстаўлены Пратакол выпрабаванняў (даследаванняў) падкантрольных тавараў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да пладовых культур (не прадстаўлена інфармацыя аб бяспецы прымянення сродку аховы раслін у сістэме аховы саду), запіс "пладовыя культуры" быў выключаны. Пры выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі №3189 ад 26 студзеня 2017 г. у сферы ўжывання фунгіцыду АБІГА-ПIК, ВС былі памылкова пазначаны пладовыя культуры. Заяўнік быў праінфармаваны Iнспекцыяй аб неабходнасці замены пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
Iнспекцыя па ахове раслін
03.02.2021
Іншыя навіны
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год