![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводстваУ перыяд з 16 мая па 3 чэрвеня 2022 года спецыялістамі дзяржаўнай установы "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» на базе інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт» праводзілася навучанне спецыялістаў дзяржаўных інспекцый па насенняводству па тэматыцы: «Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць адносіны ў галіне насенняводства». Падрабязна былі разгледжаны пытанні, якія тычацца асаблівасцяў аналізу насення сельскагаспадарчых раслін, афармлення адпаведнай дакументацыі па выніках правядзення аналізу насення сельскагаспадарчых раслін, а таксама ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдур і правадзiмых наглядных мерапрыемстваў. Акрамя гэтага, у дадзены перыяд былі арганізаваны выязныя заняткі на палі ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка" для адпрацоўкі методыкі вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін, у адпаведнасці з Метадам палявой апрабацыі сартавых пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі № 10 ад 30 студзеня 2020 г.
6.06.2022 Другие новости
24.12.2020
27.08.2020
29.07.2020
13.01.2020
09.12.2019
27.11.2019
26.06.2019 |