![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 годаЗа перыяд з 17 па 30 лiстапада 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– паўднёваамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак – у таматах свежых (7,006 т);
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак – на свежым салаце фрысе (1,916 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак – у насеннi льна харчовага (20,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак – у соевым шроце (74,65 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак – у зрэзаных кветках хрызантэм (140 шт.).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведкава: Паўднёваамерыканская таматная моль – небяспечны шкодны арганiзм гароднінных культур закрытага і адкрытага грунту, такіх як тамат, баклажан, бульба, перац, а таксама іншых раслін сямейства Пасленавыя – тытуня шызага, паслена лінейналістнага, паслена чорнага, дурнап'яна звычайнага і г.д. Расліны пашкоджваюцца гэтым фітафагам практычна ў кожнай фазе ўзросту, пачынаючы ад расады і да канца вегетацыі. Лічынка, актыўна сілкуючыся парэнхімай ліста ці плоду, выядае глыбокія тунэлі і як вынік, утварае «міны» няправільнай формы, зніжаючы ўраджай і яго якасць. Апроч гэтага, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для заражэння раслін рознымі ўзбуджальнікамі хвароб. Шкоднасць таматнай молі можа дасягаць 100%. Асноўны шлях распаўсюджвання гэтага карантыннага аб'екта – ўвоз ці транзіт гародніннай прадукцыі, расады культурных ці дэкаратыўных раслін, клубняў бульбы, тара і раслінны субстрат. Вусені, кукалкі, якія знаходзяцца ў расадзе ці пладах, перавозяцца ў новыя рэгіёны, дзе шкоднік можа знайсці кармавую расліну, бо здольны развівацца на розных раслінах сямейства Пасленавыя. Высокая хуткасць развіцця таматнай молі і вялікая колькасць пакаленняў за сезон дазваляюць ёй акліматызавацца на новых тэрыторыях.
4.12.2023 Другие новости
26.04.2025
21.04.2025
14.04.2025
07.04.2025
07.04.2025
31.03.2025
17.03.2025
03.03.2025
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024 |