Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

За перыяд з 12 па 18 студзеня 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:

–  амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадка ў насенні сланечніка харчовага (60,0 т);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадка ў соевым шроце (135,7 т);

вірус мазаікі пэпiна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (0,156 т);

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (16,0 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Чарада валасістая, Bidens рilosa L. - небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае, цяжка выкараняецца, засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал гэтай расліны дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту і вялікага памеру пустазелля. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт з раслін чарады волосістой запавольвае прарастанне насення соі і арахіса. Пры гэтым інгібітары прарастання захоўваюцца ў сухіх частках раслін, а пры раскладанні раслінных астаткаў вызваляюцца ў глебу.

Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, сланечніка, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.

  


22.01.2024

Другие новости

23.02.2024
Са Святам!

19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года

12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года

05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года

29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года


Навіны 21 - 30 из 117
Страницы:

Возврат к списку