![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 годаЗа перыяд з 9 па 15 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 6 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (169,02 т); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (109,32 т); – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі у таматах свежых (10,085 т) і таматах свежых черрі на галінцы (0,35 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) - адносна новы для навукі вірус, які прадстаўляе пагрозу ўраджаю таматаў і перцаў, страты гэтай гародніны пры яго масавым развіцці могуць дасягаць 80%. Асноўнымі прыкметамі ToBRFV з'яўляюцца: мазаічны малюнак, які з`яўляецца на самым маладым лісці верхавіны і пабегах, у некаторых выпадках можна ўбачыць звужанае лісце; на сцеблях з`яўляюцца некратычныя палосы; на пладах - кропкі і жоўтыя плямы, якія з часам могуць стаць карычневымі. Часам назіраецца дэфармацыя раслін. Сімптомы на раслінах развіваюцца на працягу 12-18 дзён пасля заражэння. Вірус ToBRFV можа патрапіць у цяпліцы з насеннем (ён выяўляецца ў абалонцы насення і на іх паверхні) і далей лёгка перадавацца праз заражаныя прылады, рукі, адзенне, глебу і непасрэдна ад расліны да расліны, а таксама апыляльнікамі (пчолы, чмялі) і шкоднікамі (трыпсы, белакрылкі). Таму суб'ектам гаспадарання, якія займаюцца вырошчваннем таматаў і перцаў, рэкамендуецца набываць насенне і пасадачны матэрыял, прааналізаваны на адсутнасць віруса, і прымаць меры па выкананні комплексу фітасанітарных мерапрыемстваў па недапушчэнні яго пранікнення і распаўсюджвання.
19.02.2024 Другие новости
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024
29.07.2024 |