Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання ў 2023 годзе

Дзяржаўнымі інспектарамі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і аховы раслін і яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі ў вабласцях у 2023 годзе было праведзена 13186 кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў у форме мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару (далей - Мерапрыемствы) у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную са зваротам са сродкамі аховы раслін.

Па выніках правядзення мерапрыемстваў было выяўлена 1586 парушэнняў. Па выяўленых парушэннях у адрас суб'ектаў гаспадарання накіравана 1405 патрабаванняў (прадпісанняў) для іх устаранення.

Найбольш часта сустракаемымі парушэннямі з'яўляліся:

выяўленне вышэйпарогавай колькасці асабліва небяспечных шкодных арганізмаў у пасевах сельскагаспадарчых культур, што з'яўляецца парушэннем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2014 № 399 «Аб некаторых пытаннях нарміравання і адказнасці кіраўнікоў пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі» і пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад   17 кастрычніка 2016 г. № 29 «Аб устанаўленні пераліку асабліва небяспечных шкоднікаў, хвароб раслін і пустазелля» – 1198 парушэнняў;

адсутнасць уліку наяўнасці сродкаў аховы раслін, што з'яўляецца парушэннем артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 года "Аб каранціне і абароне раслін" (далей - Закон) - 241 парушэнне;

зварот са сродкамі аховы раслін, якія не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і не ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца парушэннем артыкула 21, 22 Закона – 61 парушэнне;

зварот са сродкамі аховы раслін з неадпаведнасцю маркіроўкі, устаноўленай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (адсутнасць нумара дзяржаўнай рэгістрацыі і нумара тарнай этыкеткі Рэспублікі Беларусь), што з'яўляецца парушэннем пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2012 года № 36 «Аб устанаўленні форм дакументаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі» - 61 парушэнне;

іншыя - 25 парушэнняў.

Акцэнтуем увагу суб'ектаў, якія ажыццяўляюць зварот са сродкамі аховы раслін, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы раслін і за невыкананне, неналежнае выкананне або несвоечасовае выкананне пісьмовага патрабавання (прадпісанні) аб устараненні парушэнняў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 16.7 і 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г. № 91-З. 

                                                                        Інспекцыя па ахове раслін


19.03.2024

Другие новости

16.11.2021
УВАГА апублікавана пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2021 г. № 64 "Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2015 г. № 37"

15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь

08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства

17.08.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

12.08.2021
УВАГА!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства

04.08.2021
УВАГА!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства

28.07.2021
Увага! Пчолы!

19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.

29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу

29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб


Навіны 71 - 80 из 116
Страницы:

Возврат к списку