![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 16 студзеня 2025 годаЗа перыяд з 3 па 16 студзеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у шроце соевым; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 7 выпадкаў у шроце соевым; – павіліка (Cuscuta spp.) – 1 выпадак у насенні канюшыны для тэхнічных мэт. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Заходні кветкавы трыпс - небяспечны каранцінны шкоднік. Шырокі поліфаг, пашкоджвае каля 300 відаў раслін уключаючы фруктовыя, агароднінныя, а таксама дэкаратыўныя і кветкавыя культуры. У закрытым грунце пашкоджвае ўсе цяплічныя агароднінныя і дэкаратыўныя расліны. Шкодзяць лічынкі і імага, высмоктваючы клеткавы сок з расліннай тканіны. Спачатку з'яўляюцца жоўтыя некратычныя плямы, і рыскі, якія зліваюцца пры моцным пашкоджанні. Пашкоджаная тканіна адмірае, утвараюцца адтуліны; лісце марнее і ападае. Масавае засяленне суправаджаецца скрыўленнем кветак, скручаннасцю завязваючых пладоў, усыханнем бутонаў. Фітафаг спрыяе распаўсюджванню шэрагу бактэрыяльных і вірусных захворванняў. Пашырэнне арэала заходняга кветкавага трыпса (яйкі, лічынкі, імаго) адбываецца з пасадачным матэрыялам, зрэзкай, ліставымі агародніннымі, гаршковымі раслінамі, зелянінай, плодаагародніннай прадукцыяй. Пронімфы і німфы могуць знаходзіцца ў глебе, тары, упакоўцы. Iмага здольна да натуральнага рассялення, перанясенню паветранымі патокамі.
20.01.2025 Другие новости
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024
29.07.2024 |