![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 мая 2025 годаЗа перыяд з 23 па 29 мая 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 1 выпадак на суніцах свежых; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым; – чарада дваждыперыстая (Bidens bipinnata L.) - 1 выпадак у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Чарада дваждыперыстая засмечвае пашы, абочыны дарог, чыгуначныя пуці. Сустракаецца на схілах, берагах рэк, у лясных насаджэннях. Шкоднасць гэтай расліны выяўляецца ў зніжэнні ўрадлівасці глебы ў месцах масавага развіцця, змене складу прыродных раслінных супольнасцяў і выцясненні мясцовых відаў раслін. Лічыцца цяжкавыкараняльным пустазеллем. Распаўсюджваецца насеннем з насенным і пасадачным матэрыялам, збожжам, бабовымі культурамі і прадуктамі іх пераапрацоўкі, а таксама сенам, саломай, поўсцю і шкурамі. Натуральнае распаўсюджванне пустазелля адбываецца з жывёламі, чалавекам і воднымі патокамі.
2.06.2025 Другие новости
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024 |