Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 ліпеня 2025 года

За перыяд з 11 па 17 ліпеня 2025 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 22 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на пятрушцы свежай і 1 выпадак на салаце Айсберг свежы;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм;

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у персіках свежых;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 13 выпадкаў у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Бурая маніліёзная гніль небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохі) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.



22.07.2025

Другие новости

07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года

23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года

09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года

02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года

26.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў у тэрмін з 16 па 22 жніўня 2024 года

19.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 02 па 15 жніўня 2024 года

05.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года

29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года

25.07.2024
Аб пераліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль сродкамі аховы раслін

22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года

15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года

08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года

01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

26.06.2024
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746

24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года

17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года

10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года

03.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 мая 2024 года

27.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года

20.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года


Навіны 41 - 60 из 144
Страницы:

Возврат к списку