![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 годаЗа перыяд з 08 па 14 жніўня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення: ![]() – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 3 выпадкі ў шроце соевым; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Вірус мазаікі пепіна (PepMV) небяспечнае каранціннае захворванне. Асноўнымі эканамічна значнымі раслінамі-гаспадарамі PepMV з'яўляюцца таматы, бульба, баклажаны і пепіна (дынная груша або салодкі агурок, родам з Паўднёвай Амерыкі). Першыя сімптомы звычайна з'яўляюцца праз два - тры тыдні пасля заражэння на верхніх частках раслін у выглядзе светла-зялёных тонкіх пашкоджанняў або ігольчастых лісцяў і затрымкі росту. Затым на лісці развіваюцца жоўтыя вуглаватыя плямы, слабы міжжылковы хлароз і дэфармацыі. На пабегах і кветках могуць развівацца некрозы, якія аказваюць уплыў на развіццё кветак і пладоў. Моцна паражонныя расліны становяцца чэзлымі і дэфармаванымі. На пладах тамата вірус часцей за ўсё праяўляецца ў выглядзе жоўта-чырвоных мазаічных узораў – мармуровасць, нярэдка якія прыводзяць да нераўнамернага паспявання. Часам назіраецца парэпанне пладоў і іх дэфармацыя, што выклікае страты якасці таматаў у межах 4-15%, а ўраджайнасці - 4-12%. Распаўсюджваецца PepMV з інфікаваным насеннем, свежымі пладамі тамата і сокам хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца пры стандартных працэдурах па догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты. Пераносчыкамі віруса пепіна могуць быць персікавая тля (Myzus persicae) і белакрылкі (Trialeurodes vaporariorum).
18.08.2025 Другие новости
31.03.2025
17.03.2025
03.03.2025
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024 |