![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 годаЗа перыяд з 10 па 16 кастрычніка 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 33 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на руккале свежай; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых; – зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 3 выпадакi ў насенні морквы; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 27 выпадкаў у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Зебра чып – каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь, які ўяўляе высокую фітасанітарную рызыку. Інтрадукцыя і магчымае распаўсюджванне на тэрыторыі рэспублікі Candidatus Liberibacter solanacearum можа прывесці да страт ураджаю ад 30 да 80% і тым самым падарваць харчовую бяспеку краіны. Асноўнымі гаспадарамі захворвання з'яўляюцца бульба, тамат і перац. Асноўным сімптомам лічаць завяданне паражонай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Паражоная тканіна пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі). ![]() 20.10.2025 Другие новости
27.06.2022
06.06.2022
12.05.2022
03.02.2022
01.02.2022
27.12.2021
17.11.2021
08.11.2021
12.08.2021
04.08.2021
28.07.2021
19.07.2021
29.06.2021
29.06.2021
18.06.2021 |