![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 годаЗа перыяд з 21 па 27 лістапада 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на руккале свежай; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадка ў насеннi сланечнiка для перапрацоўкі; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 4 выпадкi ў шроце соевым; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у насенні тамата і 1 выпадак у перцы свежым; – зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 1 выпадак у насенні морквы. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістнай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджана, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля. 1.12.2025 Другие новости
18.03.2024
11.03.2024
04.03.2024
26.02.2024
19.02.2024
12.02.2024
05.02.2024
29.01.2024
22.01.2024
15.01.2024
03.01.2024
26.12.2023
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023
16.10.2023
12.09.2023 | |