Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года

За перыяд з 13 па 19 сакавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на суніцах свежых і 1 выпадак на зеляніне свежай (салат Фрысэ);

паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкi на зрэзаных кветках хрызантэм;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і  закрытым грунце. Акрамя таматаў, Т. absoluta пашкоджвае іншыя агароднінныя культуры сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць вусені, якія сілкуюцца тканінамі ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Унутры гэтых мін могуць быць як самі вусені, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на паўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць вусені і плады таматаў, спрыяючы іх загніванню і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання таматнай молі могуць быць пашкоджаныя плады з вусенямі молі; расада з яйкамі або вусенямі; пападанне матылькоў у летні перыяд з прыцяплічнай тэрыторыі (матылі добра самастойна лётаюць, падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці).






23.03.2026

Другие новости

29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.

15.04.2020
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачным) характару

10.04.2020
Аб афіцыйных формах этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення

02.03.2020
Аб удзеле ў рабочай сустрэчы па абмеркаванні пытанняў аб адзіных патрабаванняў у сферы вытворчасці і звароты насення

24.02.2020
Аб адзіных метадах вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 193 из 193
Страницы:

Возврат к списку