Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 мая 2026 года

За перыяд з 22 па 28 мая 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак у зрэзаных кветках хрызантэм  і 1 выпадак на свежай зеляніне;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 2 выпадкі у шроце соевым;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus)  - 3 выпадакі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Вірус мазаікі пепіна (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіна і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.





1.06.2026

Другие новости

29.05.2026
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

25.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 года

11.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 1 па 7 мая 2026 года

04.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 красавіка 2026 года

22.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 красавiка 2026 года

13.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 9 красавіка 2026 года

06.04.2026
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 32

06.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 сакавіка па 02 красавіка 2026 года

31.03.2026
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2024 г. № 30

23.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года

17.03.2026
Дваццатая сесія Камісіі па фітасанітарных мерах

16.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 сакавiка 2026 года

09.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 лютага па 5 сакавіка 2026 года

23.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 лютага 2026 года

09.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 студзеня па 5 лютага 2026 года

02.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 студзеня 2026 года

27.01.2026
Асноўныя патрабаванні аб выкананні каранціннага рэжыму ў каранціннай фітасанітарнай зоне

26.01.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 студзеня 2026 года

23.01.2026
Аб парушэннях заканадаўства ў галіне каранціну раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў 2025 годзе


Навіны 1 - 20 из 193
Страницы:

Возврат к списку