![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 верасня па 24 верасня 2026 года
За перыяд з 18 верасня па 24 верасня 2026 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» у выніку праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) імпартных падкаранцінных грузаў, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь, было выяўлена 4 віды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: - амброзія трохраздельная (Ambrosia trifida L.) - 1 выпадак у шроце соевым; - чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым; - заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; - вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - каранцінны від квітнеючых раслін сямейства Астравых (Asteraceae). Гэта аднагадовая травяністая расліна, характарызуецца магутнай стрыжневай каранёвай сістэмай і густой надземнай зялёнай масай, звычайна да 2 м у вышыню. Жорсткія сцеблы маюць дравяністую аснову. Большасць лісця размешчаны супратыўна, растуць на хвосціках даўжынёй у некалькі сантыметраў, жалезістыя і шурпатыя па тэкстуры. Від аднадомны. Плод - сямянка авальнай формы, з рабрыстай паверхняй, зелянавата-бурага або чорна-карычневага колеру. Амброзія добра вядома, як шкоднае пустазелле, і ў сваім натуральным арэале, так і ў раёнах, дзе яна з'яўляецца завезеным відам. Расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Для чалавека A. trifida уяўляе небяспеку, выклікаючы алергічныя рэакцыі. Пустазелле распаўсюджваецца на новае месцапражыванне людзьмі, жывёламі, тэхнікай або праточнай вадой. 28.09.2026 Другие новости
06.06.2022
12.05.2022
03.02.2022
01.02.2022
27.12.2021
17.11.2021
08.11.2021
12.08.2021
04.08.2021
28.07.2021
19.07.2021
29.06.2021
29.06.2021
18.06.2021
18.02.2021 | |