![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 26 кастрычніка 2026 годаЗа перыяд з 23 па 26 кастрычніка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце латук свежым і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 4 выпадкі ў насенні морквы; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насеннi сланечнiка харчовага; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Зебра чып - каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Узбуджальнік хваробы паражае культуры сем. Паслёнавыя (бульба, тамат, баклажан, перац), сем. Парасонавыя (морква), сем. Агрэставыя (агрэст). Асноўным сімптомам лічаць завяданне хворай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Паражоная ткань пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Страты ўраджаю складаюць ад 30 да 80 працэнтаў. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі). ![]() 2.11.2026 Другие новости
18.02.2021
13.01.2021
24.12.2020
27.08.2020
29.07.2020
13.01.2020
09.12.2019
27.11.2019
26.06.2019 | |