![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 12 лістапада 2026 годаЗа перыяд з 06 па 12 лістапада 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспорамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам. ![]() 16.11.2026 Другие новости
27.07.2026
20.07.2026
13.07.2026
06.07.2026
29.06.2026
22.06.2026
15.06.2026
08.06.2026
01.06.2026
29.05.2026
25.05.2026
11.05.2026
04.05.2026
22.04.2026
13.04.2026
06.04.2026
23.03.2026
17.03.2026 | |