Навіны
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства

Семінар-нарада па пытаннях льнаводства

20 снежня 2019 года пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворніка на базе ААТ «Дубровенскі льнозавод» Віцебскай вобласці адбыўся семінар-нарада па рашэнні праблемных пытанняў у галіне льнаводства.
У нарадзе прымалі ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.М.Хацько, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь У.У.Гракун, а таксама прадстаўнікі ДУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», абласных выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі абласных ільноаб'яднанняў і іншыя зацікаўленыя асобы.
У ходзе нарады былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі насення льна-даўгунца, правядзення работ па перадпасяўной падрыхтоўцы глебы і пасеву льна-даўгунца, арганізацыя перапрацоўкі льнотрасты, рэалізацыя льновалакна на экспарт і іншыя надзённыя пытанні.
Па выніках правядзення нарады Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворнікам быў дадзены шэраг даручэнняў па пытаннях льнаводства, з якіх да першарадным аднесены: забяспечанасць льнасеяльных арганізацый якасным пасяўным матэрыялам і неабходнай колькасцю мінеральных угнаенняў, а таксама падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной кампаніі.

Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству


24.12.2019

Іншыя навіны

26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года

23.02.2024
Са Святам!

19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года

12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года

05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года

29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года

22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года


Навіны 11 - 20 из 108
Страницы:

Зварот да спісу