Семінар-нарада па пытаннях льнаводства
20 снежня 2019 года пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворніка на базе ААТ «Дубровенскі льнозавод» Віцебскай вобласці адбыўся семінар-нарада па рашэнні праблемных пытанняў у галіне льнаводства.
У нарадзе прымалі ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.М.Хацько, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь У.У.Гракун, а таксама прадстаўнікі ДУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», абласных выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі абласных ільноаб'яднанняў і іншыя зацікаўленыя асобы.
У ходзе нарады былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі насення льна-даўгунца, правядзення работ па перадпасяўной падрыхтоўцы глебы і пасеву льна-даўгунца, арганізацыя перапрацоўкі льнотрасты, рэалізацыя льновалакна на экспарт і іншыя надзённыя пытанні.
Па выніках правядзення нарады Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворнікам быў дадзены шэраг даручэнняў па пытаннях льнаводства, з якіх да першарадным аднесены: забяспечанасць льнасеяльных арганізацый якасным пасяўным матэрыялам і неабходнай колькасцю мінеральных угнаенняў, а таксама падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной кампаніі.
Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству
24.12.2019
Іншыя навіны
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства