Семінар-нарада па пытаннях льнаводства
20 снежня 2019 года пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворніка на базе ААТ «Дубровенскі льнозавод» Віцебскай вобласці адбыўся семінар-нарада па рашэнні праблемных пытанняў у галіне льнаводства.
У нарадзе прымалі ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.М.Хацько, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь У.У.Гракун, а таксама прадстаўнікі ДУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», абласных выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі абласных ільноаб'яднанняў і іншыя зацікаўленыя асобы.
У ходзе нарады былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі насення льна-даўгунца, правядзення работ па перадпасяўной падрыхтоўцы глебы і пасеву льна-даўгунца, арганізацыя перапрацоўкі льнотрасты, рэалізацыя льновалакна на экспарт і іншыя надзённыя пытанні.
Па выніках правядзення нарады Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.А.Дворнікам быў дадзены шэраг даручэнняў па пытаннях льнаводства, з якіх да першарадным аднесены: забяспечанасць льнасеяльных арганізацый якасным пасяўным матэрыялам і неабходнай колькасцю мінеральных угнаенняў, а таксама падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной кампаніі.
Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству
24.12.2019
Другие новости
15.05.2024
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць
15.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 мая 2024 года
10.05.2024
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
06.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 красавіка па 02 мая 2024 года
29.04.2024
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь " Аб карантыне і ахове раслін»
29.04.2024
Паважаныя калегі!
29.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года
22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года
15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
10.04.2024
Славянскі базар у Віцебску 2024
Возврат к списку
|