Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
Па выніках праведзеных пасяджэнняў саветаў па ўключэнні сартоў сельскагаспадарчых раслін у Дзяржаўны рэестр сартоў у снежні месяцы 2019 года з 1 студзеня 2020 года выключаны наступныя сарты айчыннай селекцыі шматгадовых траў:
сорт Пашавы райграс пашавага,
сорт Зарница аўсяніцы трысняговай,
сорт Волна цімафееўкі лугавой
і іншыя сарты сельскагаспадарчых раслін з Дзяржаўнага рэестра сартоў (можна азнаёміцца тут), а таксама ўнесены змены ў частцы назвы сартоў сельскагаспадарчых раслін, раней уключаных у Дзяржаўны рэестр сартоў (можна азнаёміцца тут).
Звяртаем Вашу ўвагу, што згодна з часткай трэцяй артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2013 г. "Аб насенняводстве" насенне сельскагаспадарчых раслін, якія належаць да сартоў, выключаных з дзяржаўнага рэестра сартоў, могуць выкарыстоўвацца для пасеву (пасадкі) толькі на працягу наступных двух гадоў з дня выключэння.
Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству
21.01.2020
Іншыя навіны
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства