![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Агульная інфармацыя аб лабараторыі | |
Агульная інфармацыяКантрольна-таксікалагічная лабараторыя (далей - КТЛ) ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" акрэдытавана на адпаведнасць міжнароднаму стандарту СТБ ІСО / МЭК 17025, мае штат кваліфікаваных спецыялістаў, забяспечана сучасным выпрабавальным і вымяральным абсталяваннем. Асноўныя напрамкі дзейнасці лабараторыі:
У лабараторыі праводзяцца работы па адаптацыі метадаў кантролю якасці сродкаў аховы раслін, што паступаюць на рэгістрацыю і перарэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Спецыялісты кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі пастаянна ўдасканальваюць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі на курсах павышэння кваліфікацыі, прымаюць удзел у тэматычных семінарах і канферэнцыях. Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя ўдзельнічае ў міжлабараторных параўноўваннях. За дзейнасцю кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі праводзіцца перыядычны кантроль экспертамі РУП "Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі". КТЛ ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" з'яўляецца вядучай лабараторыяй і ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва лабараторыямі абласных дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін. |