Аддзел фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў і правядзенні мерапрыемстваў па абароне раслін
Аддзел фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў і правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін
Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:

- правядзенне фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі;
- арганізацыя работы па распаўсюджваннi, апрацоўцы і аналізе аператыўных даных па правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін;
- ажыццяўленне назіранняў за дынамікай колькасці, развіцця і распаўсюджвання шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі;
- ажыццяўленне нагляду ў галіне аховы раслін у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 Аддзел выконвае наступныя асноўныя функцыі:

- ажыццяўляе правядзенне фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі;
- аналізуе інфармацыю аб распаўсюджванні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі;
- каардынуе дзейнасць тэрытарыяльных арганізацый Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па пытаннях выяўлення шкодных арганізмаў, абвесткі землекарыстальнікаў аб тэрмінах з'яўлення шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі і правядзення мерапрыемстваў па ахове раслін;
- падрыхтоўвае і аналізуе аператыўную інфармацыю па пытаннях запатрабавання, забяспечанасці сродкамі аховы раслін і правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін суб'ектамі гаспадарання рэспублікі;
- ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
- прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні нарад і сямінараў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
- уносіць прапановы, распрацоўвае, удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, па пытаннях аховы раслін.