Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Аддзел фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў і правядзенні мерапрыемстваў па абароне раслін | |
Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца: - правядзенне фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі; - арганізацыя работы па распаўсюджваннi, апрацоўцы і аналізе аператыўных даных па правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін; - ажыццяўленне назіранняў за дынамікай колькасці, развіцця і распаўсюджвання шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі; - ажыццяўленне нагляду ў галіне аховы раслін у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Аддзел выконвае наступныя асноўныя функцыі: - ажыццяўляе правядзенне фітасанітарных назіранняў па выяўленні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі; - аналізуе інфармацыю аб распаўсюджванні шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі; - каардынуе дзейнасць тэрытарыяльных арганізацый Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па пытаннях выяўлення шкодных арганізмаў, абвесткі землекарыстальнікаў аб тэрмінах з'яўлення шкодных арганізмаў, якія не з'яўляюцца каранціннымі аб'ектамі і правядзення мерапрыемстваў па ахове раслін; - падрыхтоўвае і аналізуе аператыўную інфармацыю па пытаннях запатрабавання, забяспечанасці сродкамі аховы раслін і правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін суб'ектамі гаспадарання рэспублікі; - ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела; - прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні нарад і сямінараў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела; - уносіць прапановы, распрацоўвае, удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, па пытаннях аховы раслін. |