Карысная інфармацыя

Рэкамендацыі па пытаннях інфармавання Еўразійскай эканамічнай камісіі аб узнікненні новых перашкод доступу беларускіх тавараў на рынкі краін ЕАЭС

Увазе ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія займаюцца ўвозам на мытную тэрыторыю ЕАЭС прадукцыі расліннага паходжання!

Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" інфармуе, што згодна з абзацам другім пункта 2 рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі № 157 ад 30 лістапада 2016 г. "Аб зацвярджэнні Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза" з 1 студзеня 2018 г. уступае ў сілу пункт 20 Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза:

"Увоз на мытную тэрыторыю Саюза і перамяшчэнне па мытнай тэрыторыі Саюза раслін з камяком глебы і пажыўнай сумессю, якая змяшчае глебу, і гаршковых раслін з глебавым субстратам дапускаюцца з зон, месцаў і (або) участкаў вытворчасці, свабодных ад каранцінных аб'ектаў".


* Кожная партыя падкаранціннай прадукцыі, што перамяшчаецца з тэрыторыі адной дзяржавы-члена на тэрыторыю іншай дзяржавы-члена, падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду) у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, зацверджаным рашэннем Камісіі мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 № 318.

Уласнік прадукцыі абавязаны паведаміць упаўнаважаны орган дзяржавы месца прызначэння аб прыбыцці падкаранціннай прадукцыі любым даступным спосабам і прад'явіць падкаранцінную прадукцыю для ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у месцы прызначэння не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём прыбыцця.

Звяртаем увагу, што за неаднаразовае (2 разы і больш) непаведамленне або непрад'яўленне падкаранціннай прадукцыі службовай асобе ўпаўнаважанага органа дзяржавы месца прызначэння з'яўляецца для ўпаўнаважанага органа дзяржавы месца адпраўлення падставай для адмовы ўласніку прадукцыі ў выдачы фітасанітарнага сертыфіката на працягу 30 каляндарных дзён пасля атрымання адпаведнай інфармацыі ад упаўнаважанага органа дзяржавы месца прызначэння.

* Даведачная інфармацыя для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якiя займаюцца перамяшчэннем падкаранціннай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю, аб стацыянарных фітасанітарных кантрольных пастах, у непасрэднай блізкасці да расійска-беларускага ўчастка дзяржаўнай мяжы, дзе ёсць магчымасць прад'явіць падкаранцінную прадукцыю для ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) спецыялістам Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі:

- Смаленская вобласць, Краснінскі раён, 454 км трасы М1 "Беларусь";

- Пскоўская вобласць, Себежскі раён, СП Себежскi, в. Даласцы, 82 км аўтадарогі А-117;

у горадзе Маскве і Маскоўскай вобласці:

- траса М1 "Беларусь" - Маскоўская вобласць, г. Мажайск, праезд Мiра, д. 3;

- траса М5 "Урал" - Маскоўская вобласць, г. Каломна, праезд Аўтамабілістаў, в. 8;

- траса М10 "Санкт-Пецярбург" - Маскоўская вобласць, Солнечнагорскі раён, в. Пiкiна, вул. Транспартная, участак 1, стр. 1;

- траса М3 "Украіна" - г. Масква, паселішча Сосенскае, в. Мікола-Хаванскае, стр. 2004;

у горадзе Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці:

- пас. Шушары, участак ж. д. "Маскоўская шаша - рака Кузьмiнка";

- пас. Парголава, Горская шаша, д.4, літ. А;

- г. Кранштат, Кранштацкая шаша, в. 33, літ. А.


* У адпаведнасці з зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 лістапада 2016 года № 157 Адзінымі карантыннымі фітасанітарнымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза кожнай партыі падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі ажыццяўляецца ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ўпаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.

У графе "Дадатковая дэкларацыя" фітасанітарнага сертыфіката павінна быць паказана, што падкаранцінная прадукцыя выраблена ў зоне, месцах і (або) участках вытворчасці, свабодных ад каранцінных шкодных арганізмаў, указаных у Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаваннях. Спецыяльныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да асобных відаў падкаранціннай прадукцыі, выкладзены ў табліцах №№1,2,3,4,5,6,7,8 Адзіных патрабаванняў.

Рэкамендуемы запіс у графе 11 фітасанітарнага сертыфіката "дадатковая дэкларацыя": "Падкаранцінная прадукцыя выраблена ў зоне, месцах і (або) участках вытворчасці, свабодных ад каранцінных шкодных арганізмаў, у адпаведнасці з Адзінымі патрабаваннямі, зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30.11.2016 № 157." ( узор запісу на англійскай мове: «Regulated products are produced in pest-free area, places and (or) sites of production, according to the Unified requirements adopted by the Council Decision of the Eurasian Economic Commission as of 30.11.20 16 № 157.»).

* Увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (далей - Саюз) падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі агульнай вагой не больш за 5 кілаграмаў за выключэннем насеннага і пасадачнага матэрыялу (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт), а таксама 1 дыню, 1 кавун, 1 гарбуз, не больш за 3 букетаў кветак, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Саюза ў міжнародных паштовых адпраўленнях, суправаджаемым і несуправаджаемым багажы пасажыраў судоў, самалёта, пасажырскіх вагонаў, аўтатранспартных сродкаў, членаў экіпажаў судоў, самалётаў, цягніковых брыгад і кiроўцаў аўтатранспартных сродкаў, дазваляецца аднаму пасажыру без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў.

Насенны і пасадачны матэрыял (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт) пры ўвозе на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і перамяшчэнні па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза павінен суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным упаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.

У Рэспубліцы Беларусь з 1 лютага 2014 года ўведзены часовыя абмежаванні ў дачыненні да паставак з тэрыторыі краін-членаў Еўрапейскага саюза і паходжаннем з краін-членаў Еўрапейскага саюза на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь насеннай і харчовай бульбы (пералік падкаранціннай прадукцыі), а таксама пасадачнага матэрыялу, за выключэннем гадавальнікаў на тэрыторыі краін-членаў Еўрапейскага саюза, прызнаных на аснове адпаведных міжнародных стандартаў, як месцы, зоны, участкі вытворчасці, свабодныя ад каранцінных аб'ектаў для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Спіс зон, месцаў і ўчасткаў вытворчасці…

Дзеянне часовых абмежаванняў не распаўсюджваецца на расліны, выгадаваныя ў гаршках у закрытым грунце, пры ўмове наяўнасці адпаведнага запісу ў фітасанітарным сертыфікаце.

Карысныя спасылкі:

Regulation (EU) 2016/2031
Regulation (EU) 2019/2072
Regulation (EU) 2018/2019