Рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін
Рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін
Рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін:

Частка 1

Частка 2


На падставе патрабаванняў артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб насенняводстве", а таксама пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 г. № 46 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення рэестра вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін, устанаўленні формы заявы і прызнанні страціўшымі сілу пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2012 г. № 41", вытворцы арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін абавязаны накіраваць звесткі, для ўключэння ў рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін, а менавіта: 

1. Звесткі падаюцца: у дзяржаўную ўстанову "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін", г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8, кантактны тэлефон па пытаннях: (017) 284-54-39 або 284-52-49.

2. Тэрмін падачы звестак: не пазней чым за месяц да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па вытворчасці арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін.

3. Звесткі накіроўваюцца: ў пісьмовым выглядзе на папяровым носьбіце.

4. Звесткі ўтрымліваюць інфармацыю: аб назве, месцы знаходжання юрыдычнай асобы, прозвішчы, ўласным імя, аб імя па бацьку( пры яго наяўнасці), аб рэгістрацыі па месцы жыхарства фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама аб назве сельскагаспадарчых раслін і іх сартоў, арыгінальнае і элітнае насенне якіх імі вырабляецца (спампаваць).

5. Унясенне змен: на працягу пяці рабочых дзён з дня паступлення ад вытворцы арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін інфармацыі аб змене звестак (спампаваць).