Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
За перыяд з 05 па 11 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) - 3 выпадка ў таматах свежых (14,0 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (40 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў бабах соевых (165,0 т);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 4 выпадкі ў таматах свежых (6,4 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (1,05 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
15.04.2024
Іншыя навіны
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»