Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2003 г. № 40 "Аб удасканаленні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу"

Галоўнай задачай арганізацыі з'яўляецца ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўчых і іншых прававых актаў па пытаннях насенняводства, каранціну і аховы раслін, ахова тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пранікнення і распаўсюджвання каранцінных і іншых небяспечных шкодных арганізмаў, ацэнка фітасанітарнага стану сельгасугоддзяў, распрацоўка прагнозаў распаўсюджвання і развіцця шкоднiкаў, хвароб раслін і пустазелля, аналіз якасці і рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў, нітратаў і радыёнуклідаў у прадукцыі раслінаводства, рэгістрацыя хімічных і біялагічных сродкаў аховы раслін і многае іншае.

Самае важнае і актуальнае за апошні час

Увага! Асабліва небяспечны каранцінны шкоднік - карычнева-мармуровы клоп!

Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

 Вучэбны матэрыял для дзяржінспектараў па каранціну раслін «Дагляд драўнянага ўпаковачнага матэрыялу»

 


УВАЗЕ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА !!! Новы Закон Рэспублікі Беларусь "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін", а таксама нарматыўныя прававыя акты якiя рэгламентуюць дзейнасць у галіне насенняводства.

Аб афіцыйных формах этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення

Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" інфармуе суб'екты гаспадарання, якія займаюцца ўвозам насення сельскагаспадарчых раслін на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з краін Еўрапейскага Саюза аб тым, што азнаёміцца з афіцыйнымі формамі этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення, можна на сайце Еўрапейскай асацыяцыі агенцтваў па сертыфікацыі насення (далей-Асацыяцыя), перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/4.

Акрамя таго, азнаёміцца з пералікам кампетэнтных органаў Еўрапейскага Саюза па сертыфікацыі насення, можна таксама на сайце Асацыяцыі, перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/1.