
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года
За перыяд з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у апельсінах свежых (19,86 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні харчовага рапсу (20,59 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (67,7 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (2,304 т) i ў перцы свежым (1,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - прадстаўнік мух-пестракрылак, каранцінны аб'ект, небяспечны шкоднік пладовых культур. Распаўсюджана на тэрыторыі многіх краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі, Акіяніі. Ceratitis capitata - шырокі паліфаг, аддае перавагу апельсінам, мандарынам, клеменцінам, абрыкосам, персікам, вішні, чарэшні, сліве, хурме, гранатам, інжыру, бананам і г.д. Шкодзяць лічынкі, сілкуючыся мякаццю пладоў, якія цалкам руйнуюцца і становяцца непрыдатнымі для ўжывання ў ежу, хоць вонкавыя прыкметы заражэння на пладах, як правіла, адсутнічаюць. Страты ўраджаю пры масавым развіцці шкодніка могуць складаць ад 80 да 100%. Распаўсюджваецца фітафаг у любой стадыі свайго развіцця (яйка, лічынка, пупарый або імага). Звычайна гэта адбываецца пры экспарце з месцаў пасялення шкодніка разам з заражанымі пладамі, саджанцамі, тарай або глебай. Найбольш эфектыўнымі мерамі барацьбы з распаўсюджваннем міжземнаморскай пладовай мухі з'яўляецца дбайны дагляд партый прадуктаў, знішчэнне або абеззаражанне заражаных пладоў.
5.02.2024
Іншыя навіны
31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года
16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года
12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў! Аб выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін