Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 лістапада па 05 снежня 2024 года
За перыяд з 29 лістапада па 05 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 8 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 3 выпадкі на салаце ліставым свежым;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым;
– зебра чып (Candidatus Liberibacter salanacearum) - 2 выпадкі ў насенні морквы.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Бактэрыя Candidatus Liberibacter salanacearum (Зебра чып) з'яўляецца небяспечным каранцінным аб'ектам для сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Асноўнымі раслінамі-гаспадарамі, на якіх развіваецца захворванне з'яўляюцца бульба, тамат, перац, морква. Паражоныя Candidatus Liberibacter salanacearum расліны, маюць шырокі спектр сімптомаў. Першапачаткова назіраецца адставанне ў росце і развіццё хлорозу. На раслінах сямейства Парасонавых сімптомы могуць выяўляцца на бацвінні ў выглядзе скручвання, змены афарбоўкі (жоўтая, бронзавая або пурпурная), са шматлікім дадатковым лісцем, а таксама парушэннем фарміравання і развіцця карняплода. У заражанай бульбы клубні нетыповай формы, дробныя, выродлівыя. Найбольш характэрнай дыягнастычнай прыкметай хваробы з'яўляецца разбурэнне столонаў у клубнях, пабурэнне сасудзістай тканіны. У мякаці інфікаваных клубняў з'яўляюцца карычневыя палосы, якія цямнеюць і выразна праступаюць пры абсмажванні і надаюць ім выгляд скуры зебры. Завоз узбуджальніка магчымы заражаным насеннем агародніны і клубнямі бульбы. Пераносчыкамі бактэрыі з'яўляюцца некалькі відаў лістаблошак, якія сілкуюцца на многіх відах раслін з 20 сямействаў.
.jpg)
9.12.2024
Іншыя навіны
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









