
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лютага 2025 года
За перыяд з 21 па 27 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 33 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак на суніцах свежых;
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у апельсінах свежых;
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых;
– павіліка (Cuscuta spp.) - 29 выпадкаў у збожжы пшаніцы харчовай;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Міжземнаморская пладовая муха - небяспечны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае такія культуры, як цытрусавыя, персік, абрыкос, груша, чарэшня, вішня, сліва, яблыня, вінаград, айва, банан, авакада, хурма, інжыр, гранат, фінік і г.д. Асноўную шкоду наносяць лічынкі, якія сілкуючыся пладамі, выклікаюць іх заўчасны апад. Муха пры яйцакладцы пашкоджвае лупіну плоду, што выклікае развіццё цвілі і гніенне пладоў тым самым змяншаючы таварныя якасці прадукцыі.
Асноўны спосаб распаўсюджвання - заселеная шкоднікам раслінная прадукцыя, мухі могуць быць перавезены ў транспарце з грузамі, у грузавых і пасажырскіх салонах.
3.03.2025
Іншыя навіны
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!