Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 чэрвеня 2025 года

За перыяд з 13 па 19 чэрвеня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце айсберг і рукколе свежай;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм;

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 5 выпадкаў  у таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.


23.06.2025

Іншыя навіны

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 141 - 141 из 141
Страницы:

Зварот да спісу