
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 чэрвеня па 10 ліпеня 2025 года
За перыяд з 27 чэрвеня па 10 ліпеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 8 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салеры сцеблавым свежым, 2 выпадкі на салаце свежым і 1 выпадак на руккале свежай;
– усходняя пладажорка (Grapholita molesta (Busck) - 1 выпадак у нектарынах свежых;
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у дынях свежых;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 1 выпадак ў шроце соевым;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур - небяспечнае каранціннае захворванне, якое развіваецца на раслінах сямейства гарбузовыя: кавуне, дыне, агурку, патысоне, кабачку, розных відах гарбузоў і інш. Шкоднасць выяўляецца ў гібелі ўсходаў, некрозах лісця і пладоў, што прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці (да 90% на палях кавуноў у ЗША) і якасці вырабленай прадукцыі. Узбуджальнік захоўваецца на працягу некалькіх гадоў на насенні раслін-гаспадароў. Далей, бактэрыі з заражоннага насення інфіцыруюць расаду, на стадыі выхаду семядолі з насеннай кажуры. А. citrulli распаўсюджваецца па расліне ад ліста да плада падчас дажджу або паліву, пранікаючы ў плод праз вусце. Маленькія, насычаныя вадой пашкоджанні, спрыяюць хуткаму развіццю хваробы. Асноўным спосабам распаўсюджвання з'яўляюцца насенне або пашкоджанныя плады, якія часта распадаюцца ў полі, могуць заставацца ў глебе і інфіцыраваць яе. Таксама гэтаму ў палявых умовах спрыяе працэс дажджавання культур. Пашырэнню арэала захворвання на вялікія адлегласці садзейнічае міжнародны гандаль насеннем і пасадачным матэрыялам.
14.07.2025
Іншыя навіны
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!