
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 года
За перыяд з 08 па 14 жніўня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення:
.jpg)
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 3 выпадкі ў шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Вірус мазаікі пепіна (PepMV) небяспечнае каранціннае захворванне. Асноўнымі эканамічна значнымі раслінамі-гаспадарамі PepMV з'яўляюцца таматы, бульба, баклажаны і пепіна (дынная груша або салодкі агурок, родам з Паўднёвай Амерыкі). Першыя сімптомы звычайна з'яўляюцца праз два - тры тыдні пасля заражэння на верхніх частках раслін у выглядзе светла-зялёных тонкіх пашкоджанняў або ігольчастых лісцяў і затрымкі росту. Затым на лісці развіваюцца жоўтыя вуглаватыя плямы, слабы міжжылковы хлароз і дэфармацыі. На пабегах і кветках могуць развівацца некрозы, якія аказваюць уплыў на развіццё кветак і пладоў. Моцна паражонныя расліны становяцца чэзлымі і дэфармаванымі. На пладах тамата вірус часцей за ўсё праяўляецца ў выглядзе жоўта-чырвоных мазаічных узораў – мармуровасць, нярэдка якія прыводзяць да нераўнамернага паспявання. Часам назіраецца парэпанне пладоў і іх дэфармацыя, што выклікае страты якасці таматаў у межах 4-15%, а ўраджайнасці - 4-12%. Распаўсюджваецца PepMV з інфікаваным насеннем, свежымі пладамі тамата і сокам хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца пры стандартных працэдурах па догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты. Пераносчыкамі віруса пепіна могуць быць персікавая тля (Myzus persicae) і белакрылкі (Trialeurodes vaporariorum).
18.08.2025
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!