
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 жнiўня 2025 года
За перыяд з 15 па 21 жнiўня 2025 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiды каранцінных аб'ектаў у 3 выпадках выяўлення:
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у грушах свежых;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохі) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.
.jpg)
25.08.2025
Іншыя навіны
18.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 года
11.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 7 жніўня 2025 г.
04.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 ліпеня 2025 года
28.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 ліпеня 2025 года
22.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 ліпеня 2025 года
14.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 чэрвеня па 10 ліпеня 2025 года
30.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 чэрвеня 2025 года
23.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 чэрвеня 2025 года
16.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 чэрвеня 2025 года
09.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 мая па 05 чэрвеня 2025 года
02.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 мая 2025 года
29.05.2025
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
26.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 09 па 22 мая 2025 года
12.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 года
26.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 красавіка 2025 года
21.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 красавіка 2025 года
14.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 красавіка 2025 года
07.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года