
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 жнiўня 2025 года
За перыяд з 15 па 21 жнiўня 2025 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiды каранцінных аб'ектаў у 3 выпадках выяўлення:
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у грушах свежых;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохі) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.
.jpg)
25.08.2025
Іншыя навіны
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства