Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года
За перыяд з 05 па 11 верасня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 4 выпадкі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе навалаў цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з пладамі семечкавых, костачкавых культур.
15.09.2025
Іншыя навіны
06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД
04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года
11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года
31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года
16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года
12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў! Аб выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»









