
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года
За перыяд з 03 па 09 кастрычніка 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце рамана свежым і 1 выпадак на пятрушцы свежай;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 12 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведака: Чарада валасістая, (Bidens рilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае і цяжка выкараняючаяся. Гэта расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал яго дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту чарады з утварэннем дамінантных зараснікаў. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт гэтай расліны інгібіруе прарастанне многіх сельскагаспадарчых культур.
Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.
.jpg)
13.10.2025
Іншыя навіны
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!