
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года
За перыяд з 10 па 16 кастрычніка 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 33 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на руккале свежай;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых;
– зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 3 выпадакi ў насенні морквы;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 27 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Зебра чып – каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь, які ўяўляе высокую фітасанітарную рызыку. Інтрадукцыя і магчымае распаўсюджванне на тэрыторыі рэспублікі Candidatus Liberibacter solanacearum можа прывесці да страт ураджаю ад 30 да 80% і тым самым падарваць харчовую бяспеку краіны. Асноўнымі гаспадарамі захворвання з'яўляюцца бульба, тамат і перац. Асноўным сімптомам лічаць завяданне паражонай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Паражоная тканіна пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі).
.jpg)
20.10.2025
Іншыя навіны
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!