Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 сакавiка 2026 года
За перыяд з 06 па 12 сакавiка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у насенні гарбуза для пасева;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак ў насеннi сланечнiка харчовага;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур - небяспечнае каранціннае захворванне, якое развіваецца на раслінах сямейства гарбузовыя: кавуне, дыне, агурку, патысоне, кабачку, розных відах гарбузоў і інш. Шкоднасць выяўляецца ў гібелі ўсходаў, некрозах лісця і пладоў, што прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці (да 90% на палях кавуноў у ЗША) і якасці вырабленай прадукцыі. Узбуджальнік захоўваецца на працягу некалькіх гадоў на насенні раслін-гаспадароў. Далей, бактэрыі з заражоннага насення інфіцыруюць расаду, на стадыі выхаду семядолі з насеннай кажуры. А. citrulli распаўсюджваецца па расліне ад ліста да плода падчас дажджу або паліву, пранікаючы ў плод праз вусце. Маленькія, насычаныя вадой пашкоджанні, спрыяюць хуткаму развіццю хваробы. Асноўным спосабам распаўсюджвання з'яўляюцца насенне або пашкоджанныя плады, якія часта распадаюцца ў полі, могуць заставацца ў глебе і інфіцыраваць яе. Таксама гэтаму ў палявых умовах спрыяе працэс дажджавання культур. Пашырэнню арэала захворвання на вялікія адлегласці садзейнічае міжнародны гандаль насеннем і пасадачным матэрыялам.

16.03.2026
Іншыя навіны
20.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 ліпеня 2026 года
13.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 9 ліпеня 2026 года
06.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года
29.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 чэрвеня 2026 года
22.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 чэрвеня 2026 года
15.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 чэрвеня 2026 года
08.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 мая па 4 чэрвеня 2026 года
01.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 мая 2026 года
29.05.2026
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
25.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 года
11.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 1 па 7 мая 2026 года
04.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 красавіка 2026 года
22.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 красавiка 2026 года
13.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 9 красавіка 2026 года
06.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 сакавіка па 02 красавіка 2026 года
23.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года
17.03.2026
Дваццатая сесія Камісіі па фітасанітарных мерах









