Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 красавіка 2026 года

За перыяд з 17 па 30 красавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце свежым і 1 выпадак на трускаўцы свежай;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 2 выпадкі у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Сімптомы праяўлення ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаічны малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфікуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фарміравання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.





4.05.2026

Іншыя навіны

02.03.2020
Аб удзеле ў рабочай сустрэчы па абмеркаванні пытанняў аб адзіных патрабаванняў у сферы вытворчасці і звароты насення

24.02.2020
Аб адзіных метадах вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 190 из 190
Страницы:

Зварот да спісу