![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 годаЗа перыяд з 8 па 21 мая 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі ў зрэзаных кветках хрызантэм, 3 выпадкі на свежай зеляніне; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – фамопсіс сланечніка (Diaporthe helianthin Munt.-Cvet.et al.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для пасева; – амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспарамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам. ![]() 25.05.2026 Другие новости
26.04.2025
21.04.2025
14.04.2025
07.04.2025
07.04.2025
31.03.2025
17.03.2025
03.03.2025
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024 | |