Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 года

За перыяд з 8 па 21 мая 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі ў зрэзаных кветках хрызантэм, 3 выпадкі на свежай зеляніне;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

фамопсіс сланечніка (Diaporthe helianthin Munt.-Cvet.et al.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для пасева;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus)  - 1 выпадак у таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Фамопсіс сланечніка небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца на культурных і дзікіх відах роду сланечнік (Helianthus), выклікаючы страты ўраджаю да 50-87%, асабліва пры раннім заражэнні (да цвіцення). Грыб на працягу вегетацыі паражае ўсе надземныя органы расліны. На лісці захворванне выяўляецца спачатку ў выглядзе дробных, затым буйных карычнева-шэрых плям (някрозаў), якія пачынаюцца з верхавіны або краёў і разрастаюцца паміж жылкамі ліста. Паражоны ліст марнее, засыхае, цямнее і нікне ўздоўж сцябла, нібы абпалены. На сцеблах плямы круглявыя або падоўжаныя, спачатку светла-карычневага, а пазней бурага, шэрага і нават чорнага колеру. Плямы могуць злівацца і акальцоўваць сцябло. Такія расліны сланечніка губляюць тургор і марнеюць, а пры моцным ветры лёгка ламаюцца. Захворванне распаўсюджваецца з насеннем, расліннымі рэшткамі, аскаспарамі на працягу ўсёй вегетацыі сланечніка паветрана-кропельным шляхам.

  



25.05.2026

Іншыя навіны

09.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 лістапада па 05 снежня 2024 года

02.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2024 года

25.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 лістапада 2024 года

18.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 лістапада 2024 года

11.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 06 лістапада 2024 года

04.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года

28.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года

21.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года

14.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года

07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года

23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года

09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года

02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года

26.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў у тэрмін з 16 па 22 жніўня 2024 года

19.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 02 па 15 жніўня 2024 года

05.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года

29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года

25.07.2024
Аб пераліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль сродкамі аховы раслін

22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года

15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года


Навіны 81 - 100 из 193
Страницы:

Зварот да спісу