Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года
За перыяд з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у чарэшні свежай;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 2 выпадка ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у перцы свежым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохій) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.
6.07.2026
Іншыя навіны
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









