Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 13 жніўня 2026 года
За перыяд з 7 па 13 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадка на зеляніне свежай;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у нектарынах свежых і 1 выпадак у сліве свежай;
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у гарбузах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур - небяспечнае каранціннае захворванне, якое развіваецца на раслінах сямейства гарбузовыя: кавуне, дыне, агурку, патысоне, кабачку, розных відах гарбузоў і інш. Шкоднасць выяўляецца ў гібелі ўсходаў, некрозах лісця і пладоў, што прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці і якасці вырабленай прадукцыі. Узбуджальнік захоўваецца на працягу некалькіх гадоў на насенні раслін-гаспадароў. Далей, бактэрыі з заражоннага насення інфіцыруюць расаду, на стадыі выхаду семядолі з насеннай кажуры. А. citrulli распаўсюджваецца па расліне ад ліста да плода падчас дажджу або паліву, пранікаючы ў плод праз вусце. Маленькія, насычаныя вадой пашкоджанні, спрыяюць хуткаму развіццю хваробы. Асноўным спосабам распаўсюджвання з'яўляюцца насенне або пашкоджанныя плады, якія часта распадаюцца ў полі, могуць заставацца ў глебе і інфіцыраваць яе. Таксама гэтаму ў палявых умовах спрыяе працэс дажджавання культур. Пашырэнню арэала захворвання на вялікія адлегласці садзейнічае міжнародны гандаль насеннем і пасадачным матэрыялам.
17.08.2026
Іншыя навіны
08.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года
01.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года
27.11.2025
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі
26.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лістапада 2025 года
11.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 года
03.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 кастрычніка 2025 года
27.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года
20.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года
13.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года
06.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года
22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года
15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года
08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года
01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года
25.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 жнiўня 2025 года
18.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 года
11.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 7 жніўня 2025 г.
04.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 ліпеня 2025 года









