Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 жніўня 2026 года
За перыяд з 14 па 20 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 8 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на цікорыі свежым;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у персіках свежых і 1 выпадак на нектарынах свежых;
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 2 выпадкі ў кавунах свежых;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 3 выпадакі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае і цяжка выкараняючаяся. Гэта расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал яго дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту чарады з утварэннем дамінантных зараснікаў. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт гэтай расліны інгібіруе прарастанне многіх сельскагаспадарчых культур.
Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.
24.08.2026
Іншыя навіны
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









