Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 жніўня па 10 верасня 2026 года
За перыяд з 28 жніўня па 10 верасня 2026 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 2 выпадках выяўлення:
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні каляндры харчовай.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - шматгадовая расліна, якое засмечвае амаль усе палявыя культуры, а таксама сады, агароды, расце на абочынах і адхонах чыгунак і аўтамабільных дарог, па берагах рэк, на лугах, пустках, пашы, у населеных пунктах, пры гэтым на 50-80% можа выцясняць усе іншыя расліны. Гэтаму садзейнічае магутная каранёвая сістэма і хуткі рост. Расліны гарчака паўзучага атрутныя і, у выпадку яго паглынання, выклікаюць атручванні шматлікіх відаў жывёл, а прымесь яго ў збожжы, зялёнай масе, сене ці саломе значна змяншае якасць прадукцыі. Занос гэтага пустазелля адбываецца часцей за ўсё з засмечаным насенным матэрыялам, з сенам, саломай. Акрамя таго, плод-карзіначка пераносяцца на значныя адлегласці талымі, павадкавымі і паліўнымі водамі. Паспяховая барацьба з гарчаком паўзучым вельмі цяжкая і ўключае шэраг агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў, таму выконванне каранцінных мер (нагляд за чысцінёй пасяўнога і перавазімага матэрыялу) - галоўная ўмова добрага выніку.
.jpg)
14.09.2026
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









