Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 верасня па 24 верасня 2026 года
За перыяд з 18 верасня па 24 верасня 2026 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» у выніку праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) імпартных падкаранцінных грузаў, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь, было выяўлена 4 віды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
- амброзія трохраздельная (Ambrosia trifida L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
- чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым;
- заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
- вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - каранцінны від квітнеючых раслін сямейства Астравых (Asteraceae). Гэта аднагадовая травяністая расліна, характарызуецца магутнай стрыжневай каранёвай сістэмай і густой надземнай зялёнай масай, звычайна да 2 м у вышыню. Жорсткія сцеблы маюць дравяністую аснову. Большасць лісця размешчаны супратыўна, растуць на хвосціках даўжынёй у некалькі сантыметраў, жалезістыя і шурпатыя па тэкстуры. Від аднадомны. Плод - сямянка авальнай формы, з рабрыстай паверхняй, зелянавата-бурага або чорна-карычневага колеру. Амброзія добра вядома, як шкоднае пустазелле, і ў сваім натуральным арэале, так і ў раёнах, дзе яна з'яўляецца завезеным відам. Расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Для чалавека A. trifida уяўляе небяспеку, выклікаючы алергічныя рэакцыі. Пустазелле распаўсюджваецца на новае месцапражыванне людзьмі, жывёламі, тэхнікай або праточнай вадой.
28.09.2026
Іншыя навіны
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін









