Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 26 кастрычніка 2026 года
За перыяд з 23 па 26 кастрычніка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце латук свежым і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 4 выпадкі ў насенні морквы;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насеннi сланечнiка харчовага;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Зебра чып - каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Узбуджальнік хваробы паражае культуры сем. Паслёнавыя (бульба, тамат, баклажан, перац), сем. Парасонавыя (морква), сем. Агрэставыя (агрэст). Асноўным сімптомам лічаць завяданне хворай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Паражоная ткань пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Страты ўраджаю складаюць ад 30 да 80 працэнтаў. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі).
.jpg)
2.11.2026
Іншыя навіны
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









